Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Пашырэнне магчымасцяў Drive&Pay

1.10.20 14.41

Цяпер онлайн можна аплацiць не толькi палiва.

Мабiльны дадатак Drive&Pay для клiентаў АЗС «Беларуснафта» дазваляе разлiчыцца не толькi за палiва, але таксама за гарычыя напоi i прадукцыю грамадскага харчавання, якая прапануецца на аўтазапраўках кампанii. Аплацiўшы iх загадзя, на пад’ездзе да АЗС, застанецца толькi забраць заказ. Гэта iстотна эканомiць час i робiць мiнiмальнай колькасць кантактаў, якiя звычайна патрабуюцца пры такiх пакупках. Для таго, каб скарыстацца новым сэрвiсам, у дадатку трэба зрабiць практычна тыя ж дзеяннi, што i пры аплаце палiва. Усё проста i даступна. Пасля праведзенага плацяжу на экране з’яўляецца электронны чэк, якi трэба паказаць аператару з экрана мабiльнiка. На ўсё пра ўсё не больш за дзве хвiлiны.

Спецыяалiсты ПУ «Сувязьiнформсэрвiс», якiя суправаджаюць гэты прадукт, пастаянна працуюць над пашырэннем магчымасцяў Drive&Pay з тым, каб зрабiць яго максiмальна карысным i функцыянальным. На чарзе – укараненне онлайн-аплаты спадарожных i аўтатавараў, якiя прадстаўлены на запраўках, а таксама паслуг аўтамойкi i пыласоса, якiмi можна будзе скарыстацца, не звяртаючыся да дапамогi аператараў. У больш аддаленай перспектыве – даступнасць у Drive&Pay сэрвiсу па дыстанцыйнаму заказу ў кафэ пры АЗС столiка i страў да пэўнага часу.