Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Паспяховы год

8.1.19 9.30

«Беларуснафта» падвяла вынікі 2018 года

Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» падвяло вынікі 2018 г. У мінулым годзе ў Беларусі было здабыта 1 млн 670 тыс. т. нафты, што стала самым высокім паказчыкам за апошнія сем гадоў. Пры гэтым з новых свідравін было здабыта 94,4 тыс. т., што таксама стала найлепшым вынікам за апошнія 23 гады. Упершыню за два мінулыя дзесяцігоддзі забяспечана поўная кампенсацыя гадавога аб’ёму здабычы нафты.

У мінулым годзе выканана і самая маштабная праграма па бурэнні: Светлагорскім упраўленнем буравых работ за год пройдзена 137,4 тыс. м. горных парод. У выніку прабураны 49 свідравін, што дазволіла абнавіць гістарычны максімум 1975 года. Тады спецыялісты прайшлі 135,7 тыс. м. парод і пабудавалі 43 свідравіны.

Рэкордныя лічбы і ў галіне правядзення ГРП. 57 аперацый праведзена ў Беларусі. Гэта самы высокі вынік за 10 гадоў. І 156 у замежных праектах кампаніі (у Расіі – 85, ва Украіне – 71).