Павялiчваем хуткасць свiдравання
30.11.20 15.31
На Карташоўскiм нафтавым радовiшчы правялi вопытна-прамысловыя работы.
Буравы раствор «Катбурр» выпрабавалi на свiдравiне № 18 пры свiдраваннi надсалявога i саляноснага комплексаў. Гэты састаў – iнтэлектуальная распрацоўка расiйскай кампанii ААТ «Газпром УНДIГАЗ».
Падчас прамысловых выпрабаванняў атрыманы высокия паказчыкi па механiчнай хуткасцi свiдравання. Раствор ужывалi ў комплексе з высокатэхналагiчнымi арэнднымi PDC долатамi. Дзякуючы выкарыстанню «Катбурра» эфектыўнасць свiдравання i якасць будаўнiцтва секцыi тэхнiчнай калоны пры свiдраваннi надсалявога комплексу павысiлiся ў параўнаннi з паказчыкамi на папярэднiх свiдравiнах на дадзеным радовiшчы.
Цяпер абмяркоўваюцца планы далейшага прымянення раствору на iншых аб’ектах бурэння кампанii «Беларуснафта». Ужо вызначаны новыя свiдравiны для працягвання вопытна-прамысловых выпрабаванняў, разглядаецца магчымасць адаптацыi рэцэптуры расiйскай распрацоўкi пад умовы беларускага рэгiёну i скарачэння кошту раствору.
Больш падрабязна чытайце на NEFT.by:
https://www.neft.by/2020/11/25/chto-pokazali-ispytanija-rossijskogo-katburra/