Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Перадавая тэхналогія

25.3.19 9.34

Геафізікі «Беларуснафты» асвоілі перадавую тэхналогію даследаванняў у свідравінах.

Адмыслоўцы Кіравання прамыслова-геафізічных прац асвоілі перадавую тэхналогію даследаванняў у гарызантальных і субгарызантальных свідравінах. Для дастаўкі прылад у патрэбныя пляцоўкі выкарыстоўваецца колцюбінг. Методыка ўжо перайшла са стадыі вопытна-прамысловых прац да масавага ўкаранення. Выпрабоўвалі яе ў Беларусі – на свідравінах Рэчыцкага, Давыдаўскага, Мармавічскага і Карташоўскага радовішчаў.

Для даследаванняў карысталіся свідравіннай прыладай, абсталяванай сканiравальнымі зондамі. Раней з яго дастаўкай да месца прызначэння часта ўзнікала праблема: мераць забойныя параметры патрабуецца ў свідравінах складанай канструкцыі. І такіх у Беларусі, улічваючы выпрацаванне запасаў і ўзрост долі цяжкавымальных рэсурсаў, робіцца ўсё больш.

Геафізікі ўжывалі ў працах колцюбінгавую ўсталёўку МК-30-Т вытворчасці беларускай ПнЗАА «Фiдмаш». Падчас даследаванняў разам з геафізічнай прыладай выкарыстоўваўся і адмысловы комплекс рэгістрацыі забойных параметраў. Яго распрацавалі і ўкаранілі адмыслоўцы «БелНДПIнафта».

Атрымалася вельмі тэхналагічна: параметры ў патрэбным інтэрвале мераліся ў рэжыме рэальнага часу, паралельна з выкананнем іншых тэхпрацэсаў.

Такім чынам, геафізікі заўважна пашырылі свае тэхнічныя магчымасці пры даследаваннях. З’явілася мноства плюсоў у параўнанні з традыцыйнымі спосабамі дастаўкi прылад у гарызантальныя пляцоўкі. У тым ліку – эканомія часу і зніжэнне рызыкі ўзнікнення ўскладненняў у свідравінах, а таксама магчымасць займацца даследаваннямі ў складаных пластавых і тэхнічных умовах.