Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Перадавое абсталяванне

21.4.20 9.20

Геолагі «Беларуснафты» пашырылі свае магчымасці вывучэння нетраў і пошуку вуглевадародаў.

Гаворка аб тэхнічным аснашчэнні Цэнтра апрацоўкі, даследавання і захоўвання керна БелНДПІнафта. У 2019 годзе яго цалкам абсталявалі лабараторнай базай для першаснай падрыхтоўкі керна. Быў запушчаны аўтаматычны комплекс каменярэзнага абсталявання і спектральны гама-рэгістратар. Ён выкарыстоўваецца для прывязкі керна да геафізічных даследаванняў свідравін. Таксама ўведзена ў эксплуатацыю лічбавая сістэма для фатаграфавання каменнага матэрыялу ў дзённым і ўльтрафіялетавым святле.

Яе выкарыстанне дазваляе вылучаць тонкія, да 3-5 см, прапласткi, насычаныя нафтай.

Удасканаленне лабараторнай базы цэнтра плануецца працягнуць. Гаворка ідзе аб геамеханiчным, геахiмiчным і мiнералагiчным напрамках даследаванняў, а таксама аб спецыяльным лабараторным і рэнтгена-тамаграфiчным вывучэнні керна.