Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Перамога рацыяналізатараў

14.4.20 9.30

Распрацоўка беларускіх нафтавікоў прызнана лепшай у галіне.

Рацпрапанова каманды спецыялістаў «Беларуснафты» толькі за год дазволіла зэканоміць больш за 200 тысяч рублёў. Пры гэтым выдаткі на ўкараненне рацпрапановы ў разы менш. А дакладней – у 66 разоў.

Гаворка ідзе аб шматразовым выкарыстанні цяжкіх вадкасцяў глушэння, якія прымяняюцца ў тэхналагічным працэсе рамонту нафтавых, газавых і нагнятальных свідравін. Раней забруджаныя і непрыдатныя да ўжывання цяжкія вадкасці глушэння даводзілася утылізаваць. У «Беларуснафце» вырашылі прыдумаць спосаб ачысткі такіх вадкасцяў, каб неаднаразова іх выкарыстоўваць.

Распрацоўка ўстаноўкі ачысткі адпрацаваных цяжкіх вадкасцяў глушэння метадам рэагентнай апрацоўкі і механічнага гравітацыйнага падзелу атрымала дыплом 1 ступені ў конкурсе канцэрна «Белнафтахім» на лепшае рацыяналізатарскае рашэнне ў нафтахіміі.