Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Пераможцы конкурсу

26.12.18 9.10

Запраўкі «Беларуснафты» сталі найлепшымі аб’ектамі прыдарожнага сэрвісу

У Беларусі вызначылі пераможцаў рэспубліканскага турыстычнага агляду-конкурсу «Пазнай Беларусь». Ён праводзіцца Міністэрствам спорту і турызму сумесна з Нацыянальным агенцтвам па турызме. Конкурс закліканы садзейнічаць развіццю ўнутранага і ўязнога турызму, кансалідаваць намаганні дзяржаўных органаў, арганізацый, фізічных асоб, занятых у індустрыі турызму, а таксама заахвочваць дасягненні туріндустрыі.

Намінацыя, у якой ацэньвалі аб’екты прыдарожнага сэрвісу, з’явілася толькі ў гэтым годзе. І ўзнагароду ў ёй атрымалі ШАЗС № 28 і № 29 прадпрыемства «Беларуснафта-Брэстаблнафтапрадукт».

А вось у намінацыі «Я пазнаю Беларусь», дзе галоўны крытэрый – найбольшая колькасць фатаздымкаў, зробленых на фоне турыстычных аб'ектаў, перамогу атрымаў Аляксей Драпеза. Ён – геафізік групы метралагічнага забеспячэння Упраўлення промыслава-геафізічных работ аб’яднання «Беларуснафта». На конкурс ён падаў 339 фатаздымкаў.