Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Аператыўная дапамога

5.11.19 13.52

Беларускія нафтавікі выканалі работы для кампаніі «Энгельсспецтрубмаш».

Дзейнічаць давялося хутка. І для выканання «гарачых» работ кіраўніцтва ТАА «Энгельсспецтрубмаш» звярнулася да праверанага партнёра – «Беларуснафты». Кабельны інжэктар расейцаў быў задзейнічаны ў работах, якія выконваліся на Поўначы Краснаярскага краю, у Ванкоры. І яго не паспявалі вярнуць на базу. Пры гэтым ужо чакаў наступны заказ – чатыры аперацыі па запраўцы гнуткай помпава-кампрэсарнай трубы трохжыльным геафізічным кабелем у палімернай абалонцы дыяметрам 10,5 міліметраў. У Тульскую вобласць паехала зборная каманда нафтавікоў: работнікі «Беларуснафта-Промсервiс», УПНПiРС, БелНДПIнафта. На ўсе аперацыі адводзілася 16 дзён. Спецыялісты «Беларуснафты» паспелі выканаць работы за 7. Геафізічным кабелем абсталявалі чатыры калцюбінгавыя трубы дыяметрам 38,1 міліметр і даўжынёй 3 500, 3 800 і 5 000 метраў. А разам з гэтым атрымалі новы вопыт, вывучылі працэс вырабу гнуткіх труб непасрэдна на заводзе вытворцы.