Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Перспектывы супрацоўніцтва

29.4.19 9.15

«Беларуснафта» і «Газпрамнафта-Наябрскнафтагаз» правялі перамовы ў Гомeлі.

Дэлегацыя расійскай кампаніі сустрэлася з кіраўніцтвам «Беларуснафты», азнаёмілася з лабараторыямі і профільнымі аддзеламі «БелНДПIнафта», пабывала на радовішчах, у Тампанажным кіраванні і ў цэнтры геолага-тэхналагічнага суправаджэння свідравання НГЗУ «Рэчыцанафта».

Падчас візіту расійскім нафтавікам паказалі ў працы свідравую ўсталёўку эшалоннага тыпу айчыннай вытворчасці, і прадэманстравалі магчымасці новага агрэгата для свідравання свідравін – АРС-250. Пры наведанні Тампанажнага кіравання топ-менеджары расійскай кампаніі вывучалі магчымасці беларускага флоту ГРП і айчыннай тэхналогіі СКИФ® па стварэнні каналаў фільтрацыі ў нафтаздабыўных свідравінах.

На перамовах кіраўніцтвам расійскай і беларускай кампаній абмяркоўваліся магчымыя кірункі супрацоўніцтва.

Айяр Сулейманаў, тэхнічны дырэктар – першы намеснік дырэктара АТ «Газпрамнафта-Наябрскнафтагаз»:

«Азнаёміўшыся з патэнцыялам беларускіх нафтавікоў, я ўпэўнены на 100 адсоткаў, што працяг супрацоўніцтва будзе абавязковы. Сёння па стадыі распрацоўкі радовішчаў мы ўжо блізка падышлі да вас, цяпер знаходзімся ў пошуках новых падыходаў да здабычы. І таму мы тут. Я ўбачыў вельмі шмат перадавых сучасных тэхналогій, якія ваша кампанія адаптуе і ўжывае. Напрыклад, шматстволае гарызантальнае свідраванне з малагабарытнымі станкамі, прытым, у вельмі глыбокіх свідравінах. Я вельмi рад, што ў беларусаў, з якімі ў нас адна школа, шмат каго з якіх я ведаю даўно па супольнай працы на Поўначы, усё гэта ўжываецца».

АТ «Газпрамнафта-Наябрскнафтагаз» – даччыная кампанія «Газпрамнафты» са штаб-кватэрай у Наябрску. Яна здабывае нафту і прыродны газ у Ямала-Нянецкім і Хант-Мансійскам аўтаномных акругах. Сярод асноўных стратэгічных кірункаў развіцця тут вылучаюць захаванне аб’ёмаў здабычы нафты і развіццё тэхналогій распрацоўкі цяжкавымальных запасаў.