Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Планшэт ў падарунак

16.3.20 8.54

Кампанія «Беларуснафта» абвясціла творчы конкурс #цікавыдызайн.

Выбіраць будуць лепшы дызайн папяровага стаканчыка пад брэндам «Заўжды ЦiкаVа» для сеткі АЗС кампаніі. Добра маляваць, валодаць дызайнам, крэатыўна мысліць – гэта менавіта тое, што трэба для ўдзелу ў марафоне ідэй. Аўтар самай лепшай прапановы атрымае ў падарунак графічны планшэт One by Wacom 2 Medium.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба распрацаваць новы дызайн або ідэю для папяровага стаканчыка пад брэндам «Заўжды ЦiкаVа». Даслаць працу ў выглядзе дакумента або спасылкі на дакумент і кантактныя дадзеныя (прозвiшча, iмя, iмя па-бацьку), спасылкі на сацыяльныя сеткі, тэлефон) на пошту konkurs@brandster.by. І выкласці запіс аб удзеле ў конкурсе ў стужцы свайго профілю ў сацсетках з хэштэгам #цікавыдызайн. Работы прымаюцца да 26 сакавіка ўключна. Пераможцу вызначыць журы не пазней за 1 красавіка.