Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Пошук нафты

7.12.20 11.04

Геолагi «Беларуснафты» ўпершыню прыступiлi да маштабных сейсмаразведачных работ у паўднёвай структурнай зоне Прыпяцкага прагiну.

Палявы лагер сейсмаразведчыкаў размясцiўся на Валаўскiм участку. У зборнай партыi працуюць работнiкi дзяржаўнага прадпрыемства «НПЦ па геалогii» i «Беларуснафты» – з Упраўлення палявых сейсмаразведачных работ.

Гэты кiрунак лiчыцца адным з галоўных у стратэгii нафтавай геолагаразведкi на блiжэйшыя пяць гадоў. За гэты тэрмiн палявыя сейсмаразведачныя работы плануецца правесцi на тэрыторыi плошчай каля 3000 кв. км. Пры гэтым будуць ахоплены Ельска-Нараўлянская, Радамлянская, Мiкалаеўская i Выступовiцкая нафтаперспектыўныя плошчы ў межах паўднёвай структурнай зоны. Тэрытарыяльна гэта Лельчыцкi, Ельскi, Нараўлянскi, Мазырскi i Хойнiцкi раёны. 

Стратэгiчнай праграмай вызначаны тры найбольш перспектыўных участка – Валаўскi, Ельскi i Радамлянскi. По прагнозах спецыялiстаў, здабываемыя запасы на дадзеных аб’ектах перевышаюць 14 млн т вуглевадародаў.

Больш падрабязна чытайце на NEFT.by:

https://www.neft.by/2020/12/07/geologi-belorusnefti-otpravilis-na-jug-na-jug-pripjatskogo-progiba/