Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Поспехі геолагаў

8.4.20 14.18

За апошнія 2 гады спецыялісты «Беларуснафты» адкрылі 9 новых пакладаў.
За гэты час адбылася перазагрузка ўсёй службы – змяніліся падыходы да стратэгічнага планавання ў геолагаразведцы, асваення рэсурснай базы, умацаваўся кадравы патэнцыял.
Ужо ў гэтым годзе пры будаўніцтве свідравіны № 346 Рэчыцкая, на заходнім участку міжсолевых пакладаў атрыманы перспектыўныя вынікі. За кошт даразведкі нафтавыя кладоўкі прыраслі плошчай з запасамі ў 700 тысяч тон. Адкрыццё Гарцаўскага радовішча таксама з'яўляецца адным з самых асноўных поспехаў геалагічнай службы. Сёння ў прамысловай эксплуатацыі знаходзіцца адна з прабураных свідравін. Яна дае ў суткі 25 тон нафты. Дзякуючы новаму актыву спецыялісты ўпэўнена вызначаюць напрамкі геолагаразведачных работ у Цэнтральнай структурнай зоне Прыпяцкага прагіну. Ёсць планы і на паўднёвую частку гэтай упадзіны. Тут могуць быць перспектыўныя ўчасткі, як, напрыклад, Валаўскi, размешчаны ў Ельскім раёне. Яго тэрыторыя – 600 квадратных кіламетраў. Вядзецца перадпраектная падрыхтоўка, навуковае абгрунтаванне геолагаразведачных работ. Чакаецца, што ў жніўні 2020 года ў паўднёвай зоне Прыпяцкага прагіну прыступіць да працы новая сейсмаразведачная партыя.
Цяпер гэты напрамак становіцца адным з галоўных у стратэгіі нафтавай геолагаразведкі краіны на бліжэйшыя пяць гадоў.