Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Праца ва Украіне

5.2.19 9.23

 

«Беларуснафта» прыступіла да будавання чацвёртай свідравіны ва Украіне.

 

Свідравікі «Сэрвіс Ойл» пачалі свідраваць чарговую свідравіну на Семiранкоўскiм газакандэнсатным радовішчы ў Палтаўскай вобласці, 72-ую Семiранкоўскую. Гэты аб'ект – частка праекта, які прадугледжвае свідраванне некалькіх свідравін для кампаніі ДТЭК Нафтагаз. Працы вядуцца пад патранажам даччынага прадпрыемства «Беларуснафты» ва Украіне – ТАА «Сэрвіс Ойл».

 

Праект па будаванні 72-й Семiранкоўскай распрацавалі ў навукова-тэхнічным прадпрыемстве «Свідравая тэхніка». Свідравіна будзе ацэнкава-эксплуатацыйнай, з вертыкальным ствалом. Яе праектная глыбіня – 5470 метраў. Будаваць яе мае быць безамбарным метадам з ужываннем тэхналогіі абязводжвання шламу. Гэта адпавядае міжнародным экалагічным стандартам. Пабудаваць свідравіну плануецца за 175 сутак.

 

Падрабязней – на сайце NEFT.by