Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Прадстаўнічы форум

10.5.19 11.38

Спецыялісты Беларуснафты рыхтуюцца да ўдзелу ў міжнародным форуме Нафтахімія-2019”.

II Міжнародны навукова-тэхнічны і інвестыцыйны форум па хімічных тэхналогіях і нафтагазаперапрацоўцы (Нафтахімія-2019) пройдзе ў Мінску на базе ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт”. Ён пачне работу 16 кастрычніка 2019 г. Кампанію “Беларуснафта” на форуме будуць прадстаўляць навуковыя супрацоўнікі БелНДПІнафта. Яны прапануюць для абмеркавання тэмы прымянення саставаў для павышэння нафтааддачы пластоў, укаранення тэхналогій накіраванага кіслотнага ўздзеяння на неаднародныя карбанатныя пласты і барацьбы з асфальта-смола-парафінавымі і салявымі адкладамі пры здабычы нафты.