Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Разумныя запраўкі

24.12.19 15.03

Якія «лічбавыя» навіны прыйдуць на АЗС «Беларуснафты».
Смарт-аўтазапраўкі выйшлі на першы план пры развіцці сегмента рэалізацыі нафтапрадуктаў і спадарожных тавараў. Прынцып «мінімум часавых выдаткаў – максімум зручнасцi» дасягаецца пры шырокім выкарыстанні патэнцыялу разумных лічбавых тэхналогій. Digital-падыходы актыўна ўкараняюцца на АЗС «Беларуснафты» як у кіраванні сеткай, так і ў працэс абслугоўвання кліента. Спецыялісты аб'яднання распрацоўваюць, суправаджаюць і адаптуюць да жыцця сучасныя праграмныя прадукты. На АЗС у Мінску і Гомелі з'явяцца аўтаматычныя касы самаабслугоўвання. Тэрмінал, усталяваны ў гандлёвым зале, дазволіць кліенту праводзіць аплату самастойна, без аператара. Адначасова з гэтым «Беларуснафта» пашырае функцыянал мабільнага сэрвісу Drive&Pay. І трансфармуе праграму лаяльнасці для фізічных асоб-кліентаў АЗС. Ключавая змена – пераход ад зніжкавай сістэмы стымулявання да бонуснай, што дазваляе разлічвацца за пакупкі назапашанымі баламі, якая будзе актываваная ўжо ў наступным годзе. Кліенты «Беларуснафты» атрымаюць новыя карты лаяльнасці, якія зараз тэстуюцца на дзвюх АЗС Гомеля і Мінска.