Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Рэкорд праходкі

4.1.20 8.36

«Беларуснафта» дасягнула максімальнай праходкі за ўсю гісторыю бурэння ў Беларусі.
Новае дасягненне – больш за 161 тысячу метраў горных парод. Такая праходка чакаецца па выніках 2019 года. Дакладныя лічбы будуць вядомыя ў пачатку студзеня. Але ўжо атрымана 107 працэнтаў ад плана – меркавалася прасвідраваць 150 тысяч метраў.
І гэта максімальная праходка за ўсю гісторыю бурэння ў беларускім рэгіёне.
Свае гадавыя паказчыкі абнавіў калектыў Светлагорскага ўпраўлення буравых работ. Па выніках 2018-га яны прасвідравалі 137 461 м горных парод і пабудавалі 50 свідравін. Тады быў пабіты рэкорд далёкага 1975 года – 135 716 метраў.
Новы вынік дасягнуты сіламі 14 брыгад свідравога падраздзялення. Таксама сфарміравана вытворчая праграма бурэння на 2020 год. Светлагорскім свiдравiкам трэба будзе прасвідраваць 160 250 метраў горных парод (124 069 метраў – эксплуатацыйнае бурэнне, 36 181 – пошукава-разведачнае) і пабудаваць 51 свідравіну.