Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Рэкорд праходкі

22.7.20 13.12

Максімум дасягнуты на Рэчыцкім радовішчы.

Новы рэкорд сутачнай праходкі склаў 300 метраў. Дасягненне на рахунку брыгады № 16 Упраўлення па павышэнні нафтааддачы пластоў і рамонце свідравін, якая працуе на станку К-125.

Як распавялі ў службе супервайзінгу бурэння свідравін НГДУ "Рэчыцанафта", папярэдні рэкорд пры аналагічных працах быў зафіксаваны 4 траўня гэтага года. І адбылося гэта таксама на Рэчыцкім радовішчы. Тады брыгада № 3 Упраўлення па павышэнні нафтааддачы пластоў і рамонце свідравін выйшла на 255 метраў сутачнага бурэння на станку АРС-100.

Праз два месяцы, на Рэчыцкім радовішчы ўстаноўлены новы рэкорд сутачнай праходкі пры свідраванні бакавога ствала.

У службе супервайзінгу НГДУ "Рэчыцанафта" ўдакладнілі, што працягласць «рэкорднага» бакавога ствала складзе 1 062 метра. Ён пачынаецца з глыбіні 1 148 метраў.