Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Рэкордная хуткасць свідравання

17.6.19 13.29

Ва Украіне такі рэзультат ужо назвалі беспрэцэдэнтным для галіны краіны.

Каб прасвідраваць свідравіну глыбінёй амаль пяць з паловай кіламетраў, спатрэбілася ўсяго 3,5 месяца. Свідравіна № 72 на Семiрэнкаўскiм газакандэнсатным радовішчы стала першай, на якой была дасягнута рэкордная для краіны хуткасць свідравання. Беларускія свідравікі будавалі аб’ект па дамове з кампаніяй ДТЭК Нафтагаз.

Свідравіну пачалі свідраваць 24 студзеня. Па плане на яе адводзілася 175,6 сутак. Фактычна ж аб’ект быў гатоў праз 109,9 сутак. Такая хуткасць дазволіла апярэдзіць графік больш чым на 2 месяцы.

72-я Семiрэнкаўская стала ўжо чацвёртай свідравінай, прасвідраванай беларусамі на ўкраінскай зямлі. У выніку яе асваення атрыманы прамысловы прыток газакандэсата. Пры свідраванні шырока ўжываліся інавацыйныя тэхналогіі і лепшыя міжнародныя практыкі. Наступным аб’ектам для свідравікоў «Сэрвіс Ойл» стане свідравіна № 75 на Семiрэнкаўскай плошчы. Адначасна яны працягваюць будаваць свідравіну № 53 Мачухскага радовішчы. 

ДАВЕДКА

«Беларуснафта» працуе ва Украіне праз сваё даччынае прадпрыемства – ТАА «Сэрвіс Ойл».

Кірункі: свідраванне, свідраванне бакавых ствалоў, аперацыі па гідрапарыве пласта, цэментаванне свідравін, колцюбінг, сейсмавыведка.

Падрабязную інфармацыю чытайце на NEFT.by.