Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Русалка на запраўцы

9.1.20 9.57

Мінская АЗС № 63 – новы аўтазаправачны комплекс з незвычайным арт-аб'ектам.

Заправачная станцыя прадпрыемства «Беларуснафта-Мiнскаўтазапраўка» размешчана ў раёне транспартнай развязкі вуліцы Свіслацкай і Кальцавой дарогі. Транспартны паток тут бесперапынны. І аўтазаправачная станцыя да гэтага гатовая. Разлічана яна на 250 заправак у суткі.

Пабудавалі запраўку за чатыры з паловай месяцы. На аб'екце ўлічаны ўсе патрабаванні Прамысловага каталога фірмовага стылю і стандартаў для падобных аб'ектаў «Беларуснафты». А гэта азначае поўны комплекс паслуг для аўтамабілістаў і высокі ўзровень сэрвісу.

Тут прадаюцца бензін трох відаў (АІ-92, АІ-95, АІ-98) і дызельнае паліва. Запраўка, чыстка салонаў аўто пыласосам, падпампоўка шын, паркоўка, прыбіральні (у тым ліку і для інвалідаў-калясачнікаў), крама, кавярня з кава-зонай.