Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Асаблівая рэцэптура

21.1.20 16.10

Мадыфікаваны тып свідравога раствору ОМС-М – ад тампанажнiкаў «Беларуснафты».
Новы прадукт дазволіць паскорыць працэс бурэння надсолевых комплексаў. Распрацоўкай і ўкараненнем раствору займаўся калектыў службы па сэрвісу прамывачных вадкасцяў Тампанажнага кіравання кампаніі. Спецыялісты ўжылі канцэптуальна новы падыход у апрацоўцы свідравога раствору адмысловымі дадаткамі.
Тампанажнiкi выканалі комплекс мерапрыемстваў па мінімізацыі сальнiкаўтварэння, абсыпання ствала свідравіны і абвалаў пры свідраванні надсолевага комплексу. Працавалі на свідравіне № 15 Карташоўскага нафтавага радовішча. Выпрабаванні супрацьсальнiкавай дабаўкі DRILLING DETERGENT далі значны станоўчы эфект.
Новы мадыфікаваны раствор паспяхова прайшоў апрабацыю. Праведзеныя выпрабаванні пацвердзілі яго эфектыўнасць. У 2020 годзе яго плануецца прымяніць пры свідраванні надсолевага інтэрвалу на 7 свідравінах.