Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Садавіна на запраўцы

2.3.20 9.28

У сетцы АЗС «Беларуснафты» цяпер можна набыць жывыя вітаміны.

Першай стала АЗС № 20 у Гомелі. Менавіта тут вырашылі дапоўніць асартымент вітаміннай прадукцыяй. Фруктовая прапанова дня – адразу каля касы: у драўляным падвесным кантэйнеры паштучна яблыкі, гранаты, апельсіны, грэйпфруты. А ўжо ў левай частцы гандлевай залы поўная аб'емная выкладка і магчымасць выбраць тое, што хочацца тут і цяпер. Купіць па дарозе дадому разнастайны вітамінавы набор або літаральна адзiн яблык, каб перакусіць у дарозе – даступныя любыя варыянты. Рашэнне за кліентам.