Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

«Сэрвіс Ойл» – надзейны партнёр

2.7.20 16.04

Украінская «дачка» «Беларуснафты» ўвайшла ў склад асацыяцыі «Нафта і газ Украіны».

Гэтая арганізацыя прадстаўляе інтарэсы буйных гульцоў украінскага нафтагазавага рынку. Яна ўдзельнічае ў развіцці заканадаўчай базы краіны, у маніторынгу і вырашэнні праблемных пытанняў галіны, узаемадзейнічае з органамі дзяржаўнай улады, прыватнымі і дзяржпрадпрыемствамі, галіновымі, спажывецкімі аб'яднаннямі і СМІ.

Гэта кажа аб тым, што «Сэрвіс Ойл» і «Беларуснафту» ў цэлым успрымаюць у суседняй краіне як надзейнага і прафесійнага дзелавога партнёра, цэняць уклад беларускіх нафтавікоў у развіццё нафтагазавай галіны Украіны.

Нафтагазавая асацыяцыя Украіны – гэта своеасаблівы клуб удзельнікаў, якія зацікаўлены ў цывілізаваным і пісьменным падыходзе да развіцця сваёй дзейнасці і нафтагазавага рынку ў цэлым. У яе склад уваходзяць прадпрыемствы, якія прадстаўляюць ва Украіне нацыянальны, міжнародны, прыватны і дзяржаўны бізнэс.