Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Студзеньскія вынікі бурэння

12.2.20 10.35

Амаль усе свідравіны пабудаваны з паскарэннем.

Кампанія «Беларуснафта» ў студзені на тэрыторыі Беларусі пабудавала шэсць свідравін. Бурэнне ішло на Карташоўскiм, Рэчыцкім і Гарцаўскiм радовішчах. На Карташоўскiм радовішчы свідравіну № 15 работнікі СУБРа прасвідравалі з паскарэннем на 17,2 %. Таксама з паскарэннем, на 9,8 %, скончылі бурэнне свідравіны № 21 гэтай жа плошчы.

Найбольш «ураджайным» стала Рэчыцкае нафтавае радовішча. Свідравіну № 414 глыбінёй 2 150 метраў прасвідравалі з паскарэннем 15,5%. Тут жа, на Рэчыцкім радовішчы, СУБРаўцы пабудавалі свідравіну № 507 глыбінёй 3 040 метров з паскарэннем 14,3%. З паскарэннем 41,8% прабурылі свідравіну № 379 Рэчыцкую.

Яшчэ адзін аб'ект пабудавалі на Гарцаўскай плошчы. Гэта пошукава-разведачная свідравіна № 2s2 глыбінёй 4 320 метраў. Менавіта тут былі раскрыты адклады Саргаеўскага, Варонежскага і Семiлукскага гарызонтаў і атрыманы высокапрадуктыўныя прамысловыя прытокі нафты.