Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Супрацоўніцтва працягваецца

16.3.20 10.25

Падпісаны пратакол аб намерах кампаній «Гомельтранснафта Дружба» і «Беларуснафта».

Вынікі і перспектывы сумеснай працы абмяркоўваліся падчас візіту ў «Беларуснафту» дэлегацыі ААТ «Гомельтранснафта Дружба». Галоўнай мэтай сустрэчы было вывучэнне магчымасцяў для пашырэння супрацоўніцтва.

Для дэлегацыі правялі аглядную экскурсію па аб'ектах і падраздзяленнях «Беларуснафты», якія знаходзяцца ў Рэчыцкім раёне.

Госці вывучылі магчымасці кіравання «Нафтаспецбуд» – абсталяванне, тэхніку, інструменты, якія нафтавікі выкарыстоўваюць у працы, узоры выпускаемай прадукцыі. Будаўнікі нафтаздабываючай кампаніі задзейнічаны ў рэалізацыі некалькіх праектаў ААТ «Гомельтранснафта Дружба». Работы на пяці аб'ектах ужо завершаны.

Па выніках сустрэчы падпісаны выніковы пратакол, якім замацаваны намеры і зацікаўленасць у далейшым супрацоўніцтве двух прадпрыемстваў на ўзаемавыгадных умовах у галіне праектавання і будаўніцтва аб'ектаў ААТ «Гомельтранснафта Дружба».