Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Аўтамабільная зіма

5.11.19 13.55

З 1 лістапада на ўсіх АЗС «Беларуснафты» ў продажы зімовае дызельнае паліва.

Летняе дызельнае паліва гатунку С, якое разлічана на тэмпературу паветра да мінус 5 градусаў Цэльсія, саступіла месца зімоваму. Дызельнае паліва гатунку F з лімітавай тэмпературай фільтравальнасці не менш за мінус 20 градусаў Цэльсія 5-га экалагічнага класа на аўтазаправачных станцыях «Беларуснафты» маркіруецца «ДТ-З-К5». Заправіцца можна і дызельным палівам з палепшанымі нізкатэмпературнымі характарыстыкамі. Яно маркіруецца «ДТ-З-К5 клас 2». І вытрымлівае маразы да мінус 32 градусаў Цэльсія.