Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Тэхнiчная мадэрнiзацыя

8.9.20 11.34

Тампанажнiкi «Беларуснафты» павышаюць прадукцыйнасть i якасць.

Тампанажнае ўпраўленне дапоўнiла парк тэхнiкi дзвюма новымi сучаснымi спецыялiзаванымi помпавымi ўстаноўкамi – УНС12. Ужываюцца яны для цэментавання свiдравiн. Вытворца – айчыннае прадпрыемства «Натрыкс», якое ўваходзiць у беларускую групу кампанiй «ФIД».

Новыя машыны – удасканалены аналаг установак НС-1000-10. Два такiх асобнiка тампанажнiкi засвоiлi i эфектыўна выкарыстоўваюць ужо некалькi гадоў. Асноўны эканамiчны эфект НС-1000-10 заснаваны на памяншэннi колькасцi спецыяльной тэхнiкi i абслугоўваючага персаналу, задзейнiчанага ў працэсе цэментавання. Усё гэта адносiцца i да УНС12. Але ўжо на больш высокiм узроўнi. Новыя ўстаноўкi прызначаны для бесперапыннай падрыхтоўкi раствораў i iх падачы пад цiскам у свiдравiну пры цэментаваннi. Таксама яны могуць выкарыстоўвацца для iншых прамывачна-працiскваючых работ на нафтавых свiдравiнах. Выкарыстанне такога цэментуючага абсталявання паляпшае паказчыкi прадукцыйнасцi i павышае якасць працы.

Цяпер новыя насосныя цэментуючыя ўстаноўкi проходзяць прамысловыя выпрабаваннi.

Больш падрабязна чытайце на сайце NEFT.by:

https://www.neft.by/2020/09/01/za-schet-chego-tamponazhniki-belorusnefti-povyshajut-proizvoditelnost-i-kachestvo-rabot/