Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Тэхніка для працы ў Запаляр'і

15.8.19 9.32

«Беларуснафта» абнаўляе магутнасці для прэміяльнага сегмента паўночнага рэгіёну.

Каб удзельнічаць у глабальным праекце «Ямал ЗПГ», у ААТ «Сейсматэхніка» зрабілі «апгрэйд» мабільнага агрэгата для рамонту і асваення свідравін АП-80 А. Яго ўжо ацанілі патэнцыйныя заказчыкі. Дэлегацыя ААТ «Ямал ЗПГ» падчас візіту ў Гомель правяла аўдыт абсталявання. Ад гэтага залежыць поспех даччынага ТАА «Беларуснафта-Сібір» у тэндэры на выкананне рамонтных работ. Перамога забяспечыць працай беларусаў у Ямальскім рэгіёне яшчэ на тры гады. Гомельскія машынабудаўнікі істотна мадэрнізавалі ўстаноўку. Ўцяплілі, абсталявалі больш магутнымі рухавікамі, замянілі аснаванне. Цяпер пляцоўка стала рэгуляванай, можна змяняць вышыню. Раней агрэгат не дазваляў гэтага рабіць. Дзякуючы новым канструктыўным асаблівасцям АП-80 А брыгада зможа стаць на газавую свідравіну, якая мае высокую фантанную арматуру. Тое, што патрабуецца для працы ў Запаляр'i. ТАА «Беларуснафта-Сібір» удзельнічае ў праекце «Ямал ЗПГ» з 2015 года. Больш падрабязную інфармацыю чытайце на NEFT.by.