Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Тэхніка на заказ

22.4.19 8.36

У Гомелі робяць абсталяванне для башкірскіх сейсмаразведычыкаў.

Сёлета ААТ «Сейсматэхніка» вырабіць і паставіць АТ «Башнафтагеафiзiка» спецыялізаванае абсталяванне. Гаворка ідзе пра некалькі партый машынакамплектаў вiбракрынiц сейсмічных сігналаў СВ 30/150.

Абсталяванне адпавядае ўсім патрабаванням сучаснай сейсмаразведкі. Тэхніку абсталявалі расійскім рухавіком ЯМЗ-7511, а транспартную базу вырабілі ў «Сейсматэхніцы». Гэта самаходнае гідрафікаванае шасі павышанай праходнасці. Дзякуючы яму можна будзе праводзіць палявыя працы ў самых розных геолага-кліматычных умовах і пераходных зонах.

Усяго на заказ АТ «Башнафтагеафiзiка» у Гомелі вырабяць 20 машынакамплектаў для невыбуховых крыніц сейсмічных ваганняў. Яны будуць выпускацца ў дзвюх мадыфікацыях. Тэхніка на гусенічным ходзе – для выкарыстання ў паўночных расійскіх рэгіёнах, колавая – у паўднёвых. Першая партыя абсталявання ўжо адпраўлена заказчыку.