Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Топавая запраўка

4.1.20 8.34

У Гродзенскай вобласці пасля рэканструкцыі адкрылася АЗС «Беларуснафты».

АЗС № 10 у Скідзелі размешчана на адной з самых ажыўленых трас Беларусі – М6. Сярэднегадавы трафік тут – амаль 12 500 адзiнак аўтатранспарту ў суткі. Гэта самы «загружаны» адрэзак трасы ў Гродзенскай вобласці.

Узводзілася АЗС згодна з апошнімi стандартамi кампаніі «Беларуснафта», якія прадугледжваюць таксама новы дызайн. Зроблены зручны заезд-выезд, устаноўлена яркае асвятленне на трасе ўздоўж станцыі і на яе тэрыторыі. На АЗС абсталявана паркоўка для легкавых аўтамабіляў, у тым ліку для кіроўцаў з абмежаванымі магчымасцямі, для вялікагрузных машын і аўтобусаў. Сярод іншых паслуг – падпампоўка шын, пыласос, даліванне вады. На АЗС № 10 прадаюцца ўсе віды паліва (акрамя газу), у тым ліку АІ-98 і ДТЗ-К5 Клас 2 («Арктыка»). Устаноўлены палівараздатачныя калонкі з мультымедыйнымі экранамі. Прадугледжана асобная калонка для вялікагрузных аўтамабіляў (хуткасная) і калонка для AdBlue. Пашырана гандлёвая зала. Цяпер яна разам з кафетэрыем займае плошчу больш за сто квадратаў. Тут добраўпарадкавана таксама дзіцячая зона з Sony Playstation. Павялічылі і разнастаілі асартымент тавараў і страў, ёсць дзве сучасныя кофемашыны.