Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Уборачная кампанія

2.8.19 10.16

«Беларуснафта» таксама ўдзельнічае ў жніве.

У сельскагаспадарчым комплексе «Лагойскі» - філіяле РУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт» правялі абрад "Зажынкі". Гэтае свята ладзілі нашы продкі, каб забяспечыць добры ўраджай. Пад песні, танцы і пажаданні сціснулі першы сноп каласоў. Ён, па традыцыі, і з'яўляецца галоўным героем зажынак. У гэтым годзе ў сельскагаспадарчым комплексе «Лагойскі» пад рапс і збожжавыя, уключаючы кукурузу на зерне, адведзена 2 181 гэктараў (з іх 1 846 гектараў - збожжавыя). Па прагнозах спецыялістаў, ураджайнасць збожжавых будзе каля 50 цэнтнераў з гектара. Гэта на 10% вышэйшая за леташнюю. Калі ў «Лагойскім» плануюць завяршыць уборку хлеба - чытайце на сайце NEFT.by.