Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Ударная мiкрахваля

16.3.20 10.22

Спецыялісты Белндпінафты супрацоўнічаюць з Іркуцкай нафтавай кампаніяй.

Беларусы ўпершыню аказалі паслугі па суправаджэнню айчыннай тэхналогіі інтэнсіфікацыі прытоку. Гаворка ідзе аб кавiтацыйна-імпульсным уздзеянні на пласт. Сама па сабе тэхналогія не новая. Яе ўжываюць некаторыя кампаніі Расійскай Федэрацыі і далёкага замежжа.

Спецыялісты Белндпінафты асвоілі методыку ў беларускім рэгіёне нанава. Яны разам з навукоўцамі Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ім. П. В. Сухога распрацавалі неабходнае для прамысловых работ абсталяванне – кавітацыйны генератар акустычных ваганняў, або пульсатар-кавiтатар. На гэтую прыладу атрымалі Еўразійскі патэнт. На беларускіх радовішчах тэхналогія кавiтацыйна-імпульснага ўздзеяння на пласт ужо паказала высокую эфектыўнасць. За мяжой тэхналагічныя аперацыі па гэтай тэхналогіі прайшлі ўпершыню. На двух аб'ектах Іркуцкай нафтавай кампаніі праведзена апрацоўка прысвiдравiннай зоны пласта.

Пасля выхаду свідравін на рэжым расійскія спецыялісты дадуць ацэнку эфектыўнасці і пазначаць перспектывы далейшага супрацоўніцтва. Больш падрабязная інфармацыя на NEFT.by.