Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Усім бег!

15.4.19 8.56

21 красавіка ў Гомлі стартуе «Беларуснафта-Экомарафон-2019».

Пра сваё жаданне паўдзельнічаць у «Беларуснафта-Экомарафоне» заявілі каля 2 тысяч спартсменаў і аматараў бегу з Беларусі, Расіі, Украіны, ЗША, Італіі, Францыі, Кітая і Егіпта. Для іх падрыхтавалі тры дыстанцыі: эказабег (4 км 200 м), паўмарафон (21 км 97 м) і марафон (42 км 195 м).

Арганізатарамі спартыўнага мерапрыемства выступілі Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі, Гомельскі аблвыканкам і Гомельскі гарвыканкам. Кампанія «Беларуснафта» – афіцыйны партнёр экалагічнага старту.