Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Узнагарода ад Прэзідэнта

15.1.20 10.44

Цэнтр «Скіф», якім кіруе прадстаўнік «Беларуснафты», удастоены спецыяльнай прэміі.

Уладальнікамі прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі сталі прадстаўнікі духавенства, культуры і мастацтва, грамадскія дзеячы, гісторыкі, спартсмены, педагогі, урачы і цэлыя калектывы. Сярод іх і ваенна-патрыятычны цэнтр спецыяльнай падрыхтоўкі для дапрызыўнай моладзі «Скіф», які базуецца ў Рэчыцы Гомельскай вобласці.

Ён удастоены спецыяльнай прэміі за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, рэалізацыю культурных праектаў па фарміраванні экспазіцыі Музея гісторыі паветрана-дэсантных войскаў і спецназа імя В. Ф. Маргелава і правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных дзяржаўным святам і памятным датам.

Кіруе цэнтрам прадстаўнік «Беларуснафты», работнік цэха падрыхтоўкі і перапампоўкі нафты Нафтагазаздабыўнага ўпраўлення «Рэчыцанафта» Уладзімір Габраў.