Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Вучоба ў кампаніі TATRA TRACKS a.s.

24.12.19 15.01

Работнікі Тампанажнага ўпраўлення «Беларуснафты» павышалі кваліфікацыю ў Чэхіі.
На працягу тыдня тампанажнiкi вывучалі тэорыю па рамонту, абслугоўванню шасі і замацоўвалі атрыманыя веды на практыцы. У групу беларускіх нафтавікоў уваходзілі галоўны механік падраздзялення, слесары па рамонту аўтамабіляў і механік службы па гiдрaразрывам пласта і саляна-кіслотнаму разрыву.
Чэшскія спецыялісты пазнаёмілі беларусаў з сістэмамі, вузламі і механізмамі аўтамабіляў TATRA T 158 PHOENIX E5. Прадстаўнікі Тампанажнага ўпраўлення падрабязна вывучалі ўсё «тэхначынне» аўто. На адмысловай нарадзе беларускія і чэшскія спецыялісты абмеркавалі таксама магчымасці прымянення шасі TATRA TRUCKS для тэхналагічных установак комплексаў ГРПiСКР.
Па заканчэнні навучання тампaнажнiкам уручылі адпаведныя сертыфікаты.
Сёння ва ўпраўленні знаходзіцца 5 адзінак спецтэхнікі на шасі TATRA. Гэта машыны з «флоту» ГРПiСКР.