Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Вучоба для нафтавікоў

30.3.20 14.29

Кіраўнікі і спецыялісты «Беларуснафты» павысілі кваліфікацыю.

Гаворка ідзе аб падраздзяленні прадпрыемства беларускіх нафтавікоў – Упраўленні па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі кадраў. Тут і вучылася першая група кіраўнікоў і спецыялістаў. Гэта буравiкi і рамонтнікі свідравін, усяго дзевяць чалавек.

Яны праслухалі двухтыднёвы курс лекцый з практычнымі заданнямі па новай адукацыйнай праграме павышэння кваліфікацыі «Асновы кіравання свідравінай пры свідраванні з наземным процiвыкiдным абсталяваннем» (з выкарыстаннем трэнажора АМТ-231).

Новая адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі – гэта калектыўная праца. У яе распрацоўцы ўдзельнічалі кіраўнікі і спецыялісты з розных падраздзяленняў «Беларуснафты». Чыталі лекцыі і праводзілі практычныя заняткі лепшыя спецыялісты адасобленых падраздзяленняў кампаніі і іншых арганізацый. Яны імкнуліся зрабіць навучанне максімальна карысным, ёмістым і інфарматыўным.

Экзамен здалі паспяхова. Усе дзевяць кіраўнікоў і спецыялістаў па выніках атэстацыі атрымалі высокія адзнакі. Ім выдалі пасведчанні ўстаноўленага (дзяржаўнага) ўзору.