Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Вынікі агляду

7.2.19 16.35

У«Беларуснафце» падвялі вынікі штогадовага агляду па ахове працы

За час конкурсу выканана больш за 40 мерапрыемстваў па паляпшэнні ўмоў і павышэнні бяспекі працы. Працаўнікі падраздзяленняў падалі 50 рацыяналізатарскіх прапаноў, якія таксама паспрыялі ўдасканаленню вытворчай бяспекі і ўмоў працы.

Вынікі агляду.

У групе адасобленых падраздзяленняў з колькасцю звыш 400 працаўнiкоў:

  • 1 месца – НГЗУ «Рэчыцанафта» (пяты раз запар)
  • 2 месца – ВУ «Нафтабурсэрвіс» (паўтарылі леташні вынік)
  • 3 месца – РУТТ і БГПЗ.

У васьмёрку лепшых таксама ўвайшлі калектывы БГПЗ, УСА, БелНДПІнафта, ВМУ і ТУ.

У групе адасобленых падраздзяленняў з колькасцю менш 400 працаўнiкоў:

  • 1 месца – УПГР
  • 2 месца – ВУ «Сувязьінфармсэрвіс»
  • 3-е месца – БВА.

Агляд па ахове працы праводзіўся і ў арганізацыях па нафтапрадуктазабеспячэнню ПА «Беларуснафта». Сёлета – у пяты раз.

  • 1 месца – РУП «Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт»
  • 2 месца – РУП «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт»

3 месца – РУП «Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт» і ААТ «Ліданафтапрадукт».