Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Візіт Прэзідэнта

2.8.19 10.20

Аляксандр Лукашэнка пабываў з рабочай паездкай у Гомельскай вобласці.

Першым прыпынкам стаў вытворчы цэх «Навасёлкі» птушкафабрыкі прадпрыемства «Беларуснафта-Асобіна». Тут Кіраўніку дзяржавы далажылі аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёну, фінансавым стане прадпрыемства і перспектывах яго развіцця. «Беларуснафта-Асобіна» - адно з валаўтваральных прадпрыемстваў рэгіёну па вытворчасці птушкі. Магутнасць цэха ў Навасёлках - 20 тысяч тон мяса ў год. Ён працуе эфектыўна: вытворчасць мяса ў студзені-чэрвені склала 110,4% да такога ж перыяду мінулага года.

У праграме развіцця да 2025 года - будаўніцтва птушнікаў для вырошчвання племяннога маладняку, рэканструкцыя вытворчых аб'ектаў па паглыбленай перапрацоўцы і інкубацыі.

Больш падрабязна чытайце на NEFT.by.