Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Ёлка дабра і жаданняў

24.12.19 14.58

Нафтавікі падтрымалі рэспубліканскую дабрачынную акцыю «Нашы дзеці».
Упершыню ў гэтым годзе на 14 аўтазапраўках прадпрыемства «Беларуснафта-Гомельаблнафтапрадукт», а таксама ў Цэнтральным апараце кампаніі ўсталявалі ёлкі дабра і жаданняў. Іх упрыгожылі паштоўкі з марамі амаль 170 хлопчыкаў і дзяўчынак з Мазырскага і Гомельскага дзіцячых дамоў, Улукаўскай дапаможнай школы-інтэрната. Дапамагчы ажыццявіць дзіцячыя жаданнi актыўна ўзяліся работнікі «Беларуснафты» і наведвальнікі аўтазаправачных станцый. Прыкладна за тыдзень паштоўкі разабралі і вярнулі на АЗС і ў Цэнтральны апарат кампаніі разам з падарункамі.
Напярэдадні Новага года Дзед Мароз і Снягурка даставяць па адрасе ўсе дзіцячыя мары, выкананыя на АЗС «Беларуснафты».