Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Завершана рэканструкцыя

26.4.21 9.00

Газаправод «Беларуснафты» ўведзены ў строй.

Пасля рэканструкцыi ўвялi ў эксплуатацыю прамысловы газаправод Асташкавiчы–БГПЗ. Работы на трубаправодзе, якiя пачалiся ў 2017 г., выконваў калектыў ПУ «Нафтаспецбуд». Трэба было пабудаваць новыя ўчасткi газаправода i дэмантаваць старыя трубы. Па сутнасцi, замест ранейшага газаправода 1976 г. пабудовы, якi адпрацаваў свой тэрмiн, праклалi новы – з аналагiчнымi тэхнiчнымi характарыстыкамi. Газаправод Асташкавiчы–БГПЗ размешчаны ў Светлагорскiм i Рэчыцкiм раёнах Гомельскай вобласцi. Яго максiмальная прадукцыйнасць – 300 тыс. куб. м у суткi, працоўны цiск 0,45 МПа. Рэжым работы кругласутачны, круглагадовы. Працягласць газаправода складае 32 444 м, дыяметр трубы – 720 мм. Дарэчы, на гэтым аб’екце зваршчыкi «Нафтаспецбуд» упершыню выканалi зварку труб такога вялiкага дыяметра.

Па газаправоду будзе пастаўляцца арыентыровачна 230–260 тыс. куб. м у суткi спадарожнага нафтавага газу з другога i трэцяга нафтапромыслаў кампанii «Беларуснафта».

Болша падрабязна чытайце на NEFT.by.