Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Здабыча нафты ў Сiбiры

1.10.20 14.51

На Мяцельным радовiшчы цяпер здабываюць не толькi газ.

На свiдравiне № 871 Мяцельнага радовiшча ААТ «НК «Янгпур» атрыманы фантанны прыток ваданафтавай сумесi. Дэбiт склаў 20 тон нафты ў суткi. У рабоце давялося сутыкнуцца з пэўнымi цяжкасцямi. Гэта i складанасць геалагiчнай будовы плошчы, i яе многапластовасць, i адлегласць да iснуючай iнфраструктуры.

Мяцельнае радовiшча распрацоўваецца з 2017 года. 

Па аператыўнай ацэнцы здабываемыя запасы нафты ў гэтай залежы складаюць звыш за 400 тысяч тон. Гэта ўтрая больш за пачатковыя запасы адкрытага годам раней Багданаўскага радовiшча. Усяго ж здабываемыя запасы нафтавых покладаў Мяцельнага радовiшча ацэньваюцца амаль у 900 тысяч тон.

Плануецца, што да канца гэтага года новыя рэсурсы будуць пастаўлены на дзяржаўны баланс запасаў карысных выкапняў.
Працягваюцца распрацоўкi газу i газавага кандэнсату Мяцельнага радовiшча. Сутачная здабыча газу дасягае 2,7 мiльёна кубаметраў, газакандэнсату – 240 тон. Для кампанii гэта значны рост, якi паб’е леташнi рэкордны ўзровень. Прычым – за ўсю гiсторыю прадпрыемства. Шмат у чым дзякуючы развiццю газакандэнсатнага блока кампанii «Янгпур» у гэтым годзе здабыча вуглевадароднай сыравiны ў параўнаннi з мiнулым годам вырасце больш чым на 70 % i перавысiць 1,1 мiльёна тон у нафтавым эквiваленце.