Памер шрыфту:
A
A
A
Колер:
К
К
К
Настройкі
Настройкі шрыфту
Шрыфт:
Arial
Georgia
Iнтэрвал памiж лiтарамі:
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема:
Чорным па белым
Белым по черному
Цёмна-сінім па блакітным
Карычневым па бэжавым
Вярнуць стандартныя настройкі
Закрыць
Служба падтрымкі кліентаў Сеткі АЗС: 6-431-431

Зноў усім бег

21.1.20 16.08

«Беларуснафта-Экамарафон» зноў збірае аматараў актыўнага ладу жыцця.

Кампанія другі год запар стане партнёрам бегавага марафону ў Гомелі. У 2019 годзе «Беларуснафта-Экамарафон» сабраў больш за 3,5 тысяч бегуноў з 8 краін. Сярод іх – прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі. А таксама аматары бегу з Кітая, ЗША, Італіі, Францыі, Расіі, Украіны і Егіпта. Дыстанцыю ў 21 кіламетр пераадолелі і больш за 100 аматараў бегу з «Беларуснафты». Цяпер яны пачынаюць падрыхтоўку да новага забегу.

З канца студзеня нафтавікі разам з прадстаўнікамі Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі будуць трэніравацца на базе Лёгкаатлетычнага манежа ў Гомелі. Да паслуг аматараў бегу – вопытны трэнер і дружная каманда аднадумцаў.